Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
l23i06g@gmail.com
https://presentdaymova.wordpress.com
Дзякуй за відэаўрок Курбацкай Н. П. настаўніку гімназіі №1 г. Салігорска

­­­­­­­­­­­­­­­­ На занятках табе трэба зразумець асаблівасці будовы канструкцый з простай мовай.

Да канца заняткаў ты будзеш

Ведаць асаблівасці будовы сказаў з простай мовай.

Умець будаваць схемы сказаў з простай мовай.

Ты будзеш сёння паспяховым, калі правільна запоўніш табліцы, выканаеш трэніровачныя практыкаванні, тэставыя і інтэрактыўныя заданнямі.
 Паглядзі відэаўрок
Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Original link

Пазнаёмся з тэарэтычным матэрыялам падручніка на с. 174 - 175.

Запоўні правую частку табліцы

Простая мова

Ускосная мова
Змест чужога выказванняПерадаецца даслоўна, без змен
Будова Простая мова (П) і словы аўтара (А); набліжаецца да бяззлучнікавага складанага сказа
Сродкі эмацыянальнасціУжываюцца пытальныя пабуджальныя, клічныя сказы, звароткі, выклічнікі
ПрыкладНастаўнік сказаў вучням: “Запішыце дамашняе заданне”
 Заданне выканай у рабочым сшытку.
Простая Мова
Простая мова
Спішыце сказы, правільна афармляючы іх на пісьме.
1. Стой (С/с)ярод гарадскога густога грукату ўстрывожана крыкнула сястра (Г/г)лядзі не спяшайся (У. Мяжэвіч). 2. Выбачайце (У/у)сміх нулася жанчына дружалюбна паглядзеўшы на афіцэра і сказала як бы жартам (А/а)ле ж я здаецца не на допыце і не абавязана вам адказваць (У. Паўлаў). 3. Урэшце ён кінуў некалькі грэблівых слоў: Я не збіраюся рабіць перад вамі справаздачы! — і яўна наважыўся пайсці далей (М Лынькоў). 4. Мяркуйце пра чалавека па яго справах (С/с)казаў дзядуля (А/а) не па прыгожых словах.
Заданне выканай у рабочым сшытку.

Спішыце, правільна афармляючы сказы з простай мовай. Пабудуйце схемы сказаў.

1. Эх, каб дожджык! (Н/н)е раз думаў Аляксей, з надзеяй пазiраючы на неба (В/в)ось было б добра! 2. I хто з двара ў дом ні прыходзіць пра холад гутарку заводзіць (Н/н)у ж i мароз — аж нос зрывае! А як на ўсходзе чырвань грае! (Я. Колас). 3. Косы пад пракосы — самi на абед, людзi добрыя! (Г/г)укнуу гаспадар, схаваўшы касу пад скошаную траву (А. Асіпенка). 4. У структу­ры сказаў з рознымi вiдамi сувязi выразна вылучаюцца дзве сэнсавыя часткі (С/с)казаў настаўнік i дадаў (I/i)x можна назваць логiка-структурнымi часткамі 5. Няўжо няма ні аднаго блiзкага мне чалавека (С/с)пытаўся Іван (Н/н)\і адной блiзкай душы? 6. Ён задумлiва сказаў (С/с)апраўднае каханне з часам не слабее а набiраецца сілы-моцы.

Заданне выканай у рабочым сшытку.

Выканай міні-тэст.

А 1. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай.

1) “Ідзі, мая кароўка, у зялёную дуброўку, каб пад сонейкам хадзіла, пад месячкам не блудзіла”, - так выпраўлялі мы сваю малочніцу ў поле.
2) Апошні час у яго на душы было неспакойна. Хто ён цяпер? Без пяці хвілін камандзір узвода.
3) “Выбачайце, - нарэшце сказаў я, - дзе тут каралеўскі палац?”
4) Алесь падумаў: “Немагчыма стварыць для сябе ціхі аазіс, нейкае сховішча, куды не прыйдуць трывогі часу”.
5) Пісьменнік гаварыў, што адной з рыс індыйскага характару з’яўляецца адчуванне ўласнай годнасці.

А 2. Адзначце, які знак прыпынку ставіцца на месцы пропуску ў сказе.

“Вясною _ - марыць Валік, - вернецца наша птушка ў родны край”.

1. Кропка; 2) коска; 3) двукроп’е; 4) двукоссе; 5) клічнік.
А 3. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе.
Бачыш вунь тую самую высокую вяршыню паказвае мне Ахмет (Я, я) там многа год авечак пасвіў.
1) “П, - а. – п”.2) “П! – а, - п”.3) “П... – а. – П”.4) “П? – а. – П”.5) “П! – а. – П!”
Адказы пазнач у каментарыях.