You are seeing the paginated version of the page.
It was specially created to help search engines like Google to build the proper search index.

Click to load the full version of the page
Ты зможаш паглыбіць свае веды, калі прааналізуеш карэкцыйную картку і правільна выканаеш заданне.
Нумар правільнага адказу пазнач у каментарыях.
Заданне Варыянты адказуХод разважанняАдказ
1. Вызначце, якой схеме адпавядае пастаноўка знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай.
Бярыце прыклад з лепшага, а не з горшага… заўсёды раіў наш настаўнік беларускай мовы і літаратуры Міхась Пятровіч…(Л,л)епшага ў нашай краіне дастаткова…
1)“П. – а: - п”. 2) “П, - а. – П”. 3) “П, - а, - П!” 4) “П? – а. – п”.

Каб беспамылкова выканаць заданне, неабходна знайсці чужое выказванне і словы аўтара, а ў іх – дзеяслоў-выказнік або дзеясловы-выказнікі, пры дапамозе якіх уводзіцца простая мова. У канкрэтным выпадку гэта адзін дзеяслоў-выказнік раіў. Ён падказвае, што пасля слоў аўтара не ставіцца двукроп’е (1) і што першы сказ не пытальны (4). Няма падстаў і для таго, каб другая частка простай мовы ўспрымалася як клічны сказ (3). Значыць, знакі ставяцца наступным чынам: “Бярыце прыклад з лепшага, а не з горшага, - заўсёды раіў наш настаўнік беларускай мовы і літаратуры Міхась Пятровіч. – Лепшага ў нашай краіне дастаткова”.

 Прачытай тэкст.
(1) З даўніх часоў пра чалавека-працаўніка кажуць: "Працавіты, як пчала". (2) І сапраўды, гэтыя малюсенькія стварэнні працуюць надзіва многа. (3) Толькі і чуваць над квеценню саду ці над грэчневым полем бесперапынны гуд: пчолы збіраюць мёд.
1. Пазнач нумар сказа, каб атрымалася правільнае сцвярджэнне.
У тэксце пад №___ - сказ з простай мовай.
2. Адзнач правільны варыянт адказу.
У сказе з простай мовай знакі прыпынку пастаўлены...
а) правільна;
б) няправільна.
 Адказ запішы ў каментарыях.
 Прачытай тэкст.
(1) Лес, як і чалавек, бываў сумны і радасны, гнеўны і добры. (2) Настрой лесу мяняўся з кожным днём і з кожнай гадзінай. (3) Тая самая хваіна вечарам была зусім не такая, як раніцай. (4) Яна станавілася сур'ёзная і нібы гаварыла: "Ідзіце дадому і не перашкаджайце мне думаць. Прыйдзеце заўтра".
1. Пазнач нумар сказа, каб атрымалася правільнае сцвярджэнне.
У тэксце пад №___ - сказ з простай мовай.
2. Адзнач правільны варыянт адказу.
У сказе з простай мовай знакі прыпынку пастаўлены...
а) няправільна;
б) правільна.
 Адказ запішы ў каментарыях.
 Запоўні па памяці "павук-карту" схемамі сказаў з простай мовай.
 
Выканай тэставае заданне
Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Exit EN In process Examination / HW Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Правер свае веды па тэме 1 Выканай заданні 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Original link