Мастацкая літаратура і гісторыя

Сёння ты атрымаеш першапачатковае паняцце пра творы літаратуры, якія ўзніклі на сумежжы мастацкай літаратуры і навукі гісторыі. Узнавіш веды з гісторыі сярэдніх вякоў пра ўзбраенне тагачасных воінаў.
Эпіграфам да ўрока могуць служыць словы з паэмы П. Броўкі “Беларусь”:
Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх,
Не даўшы надзець на сябе кайданы,
Пад Грунвальдам білі, на возеры Чудскім
Змагаліся з рознай напасцю яны.

І. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка на с. 200 - 201.
ІІ. Выканай інтэрактыўнае заданне па тэме ўрока.
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА І НАВУКА
Сортировка группы - Перетащите каждый элемент в его правильную группу.
Original link
 
ІІІ. Уважліва разгледзь выявы сярэдневяковага славянскага воіна ХІІІ стагоддзя і мечаносца. Назаві элементы іх узбраення.
Карыстайся прапанаваным ніжэй "воблакам слоў".
 
 
Мы звернемся да той старонкі нашай гісторыі, калі Полацкая зямля паўстала на шляху нямецкіх заваёўнікаў — крыжакоў, якія ў 1208 годзе напалі на горад Кукейнос. Уладарыў у тыя часы князь Уладзімір. Разам з таленавітым палкаводцам Вячкам яны спрабуюць вырашыць вельмі задачу: разгадаць стратэгію заваёўнікаў. Здавалася б, яны прадбачылі ўсё, але не ўлічылі вераломства заваёўнікаў...