(1) Рачулка весела булькае ўнізе, аблізваючы карэнне алешын, якія навісаюць над ёй. (2) Дно яе ўслана жвірам, дробнымі каменьчыкамі, вада яе сцюдзёная і чыстая. (3) Некалі рачулка ведала лепшыя часы: уся тарфяная лугавіна паміж двума сасновымі пагоркамі была яе рэчышчам. (4) Былое рэчышча густа зарасло арэшнікам.
(5) Цяпер, восенню, вада ў рэчцы густая, цёмная: яна адбівае колеры невясёлага шэрага неба і скупыя бляскі дня.
Вызнач тып тэксту.
Пазнач нумары сказаў з тэксту, каб атрымалася правільнае сцвярджэнне.
У тэксце ўжываюцца бяззлучнікавы складаныя сказы: №____ .
Растлумач пастаноўку двукроп'я ў сказе №5.
Двукроп'е ставіцца_______________________________________ .
Адказы запішы ў каментарыях.