складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі,
віды падпарадкавання ў складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі.
Я змагу:
адрозніваць віды падпарадкавання ў складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі;
ставіць знакі прыпынку ў складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі.
Выканай практыкаванне 148 падручніка. Выпішы складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Пазнач лічбамі граматычныя часткі. У галоўных частках пазнач граматычныя асновы. Заданне выканай у рабочым сшытку.
Выканай практыкаванне 151 падручніка. Выпішы складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Пазнач лічбамі граматычныя часткі.
(1) У сінюю бязмежную далеч бегла чыгунка. (2) Летам, у спякотныя дні, над рэйкамі вілася белаватая смуга. (3) Чыгуначнае палатно здалёк здавалася ў такія хвіліны рэчкай, па якой гуляюць-пераліваюцца імклівыя хвалі. (4) Многа разоў, уведзеныя ў зман гэтым прыгожым міражом, мы, дзеці, мералі крокамі рэйкі, каб нарэшце дайсці да тагомесца, адкуль пачыналася гэта дзіўнае відовішча. (5) Але ўсякі раз рэчка адступала. (6) Яна была заўсёды наперадзе, колькі б кіламетраў ты ні прайшоў...
Дапоўні сцвярджэнне.
У тэксце пад №___ - складаназалежны сказ з некалькімі даданымі чсткамі з _________________ падпарадкаваннем; колькасць даданых частак у сказе - ___ .
Адказ пазнач у каментарыях.
(1) Вясной, калі снег яшчэ хаваецца ад промняў сонца па ярах, у засені разгалістых хвой і бяроз, вытыркаецца на балотным куп'і першая трава - чорнагалоў. (2) Не баіцца яна ні замаразкаў, якія зацягваюць з ночы хрупасткім шкельцам лёду лужыны і канавы, ні снежных завірух, што азгуляюцца і ў красавіку, ні галалёдзіцы, ад якой губляюць вецце нават дубы. (3) Чорнагалоў трывае, ён пераносіць усё.
Дапоўні сцвярджэнне.
У тэксце пад №___ - складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі з _________________ падпарадкаваннем; колькасць даданых частак у сказе - ________.
Адказ пазнач у каментарыях.
Выканай тэставае заданне па тэме, замацуй свае веды.
І. Звярніся да тэарэтычнага матэрыялу падручніка § 24.
Выканай практыкаванне 153: выпішы ў адзін радок нумары сказаў з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, у другі радок - з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.
Адказы пазнач у каментарыях.
ІІ. Пастаў знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі часткамі.
1. Плылі аблокі нізка быццам яны прыглядаліся да людзей што сабраліся ў цэнтры гарадка.
2. У жыцці, відаць, заўсёды існуе нейкая залежнасць паміж тым што было і што ёсць.
Заданне выканай у рабочым сшытку.
Login or Sign Up
Login
Sign Up
Forgot password?
Enter your email and we'll send you reset instructions
Please introduce yourself to proceed
My Uploads
Score:
Embed HTML
Many sites and online services, like Google Maps, suggest HTML code (usually iframes) to embed widgets and content on your page.
You can add such HTML widgets in your quizzes.
Please note:
In case pasted code is not just iframe tag it will be wrapped into HTTPS iframe.
Only HTTPS sources for iframes, styles and javascript links are supported.
Non-HTTPS sources will be blocked by the browser and won't behave properly.