Устанаві адпаведнасць nамiж бяззлучнікавымі складанымі cкaзамі i npaвiлaмi пастаноўкі знакаў прыпынку памiж ix часткамі.
1. Дні прайшлi адшалясцелi зоры на гарачых крылах навальніц (М. Танк). | а) Двукроп'е ставіцца, бо другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы. |
2. Дзятлы заняты звычайнай работай яны шукаюць у кары на абед чарвякоў (А. Якімовіч.). | б)Коска ставіцца памiж часткамi бяззлучнікавага складанага сказа, бо выражаюцца сэнсавыя адносіны паслядоўнасці. |
3. Хацеў сказаць не хапіла адвагі (В. Адамчык). | в)Працяжнік ставіцца, бо другая частка паказвае на вынік таго, пра што ідзе размова ў першай частцы. |
г) Двукроп'е ставіцца, таму што другая частка раскрывае змест першай часткі. | |
д) Працяжнік ставіцца, таму што змест частак супрацьпастаўляецца. |
Прачытай табліцы, змешчаныя вышэй. Падбяры адпаведныя прыклады.
Запішы сказы, пастаў прапушчаныя знакі прыпынку. Пабудуй схемы сказаў.
1. Замерлi дрэў макушкі не зварухнецца ліст пявучай самай птушкі; замоўк апошні cвicт (П. Глебка). 2. Голас — срэбраны званочак шчочкі — макавы лісткі(Я. Колас). 3. Снег скрыпучы пад cанямi xyткi конь мяцелi дым вецер пеніцца за намi замятаючы сляды (М. Машара). 4. Выганяеш гора ў дзверы гора сунецца ў акно (П. Броука). 5. Гэта не вецер калыша лясы гэта трывогі звіняць галасы (М. Танк). 6. Ты скажы мне цьма глухая доўга будзеш ты ляжаць? (Я. Колас). 7. Збылася мара паэта беларусы cталi людзьмi звацца (К. Чорны).