ЛЕКСІКА 5 клас
Дзякуй Ступчык Н. Ф. за відэаўрокі да курса "Лексіка" для 5 класа
ПРАМОЕ І ПЕРАНОСНАЕ ЗНАЧЭННЕ СЛОВА
Сёння на ўроку мы даведаемся, што такое прамое і пераноснае значэнне слова, як іх адрозніваць і шукаць у тлумачальным слоўніку.
Да канца ўрока ты будзеш: ведаць, што такое прамое і пераноснае значэнне слова і як іх адрозніваць; умець працаваць з відэаматэрыялам, складаць словазлучэнні і сказы са словамі ў прамым і пераносным значэнні.
Ты будзеш сёння паспяховым на ўроку, калі зможаш адказаць на тэставыя пытанні ў канцы ўрока.

Паглядзі відэаўрок.
Урок 3. Прамое і пераноснае значэнне слова
Original link
Адкажы на пытанні
Якое значэнне слова называецца прамым?
Што такое пераноснае значэнне слова?
Ці можа адназначнае слова мець пераноснае значэнне? Чаму?
Пры неабходнасці звярніся да матэрыялу § 24 (старонка 89).
Адказы на пытанні размясці ў каментарыях.
На аснове прачытанага тэарэтычнага матэрыялу падручніка запоўні табліцу.

Значэнне слова

Прамое

?

Фармулёўка

?

Узнікае на аснове падабенства

Прыклады словазлучэнняў ці сказаў


Выпішы ў рабочы сшытак словазлучэнні, у якіх адно са слоў ужыта ў пераносным значэнні. Падкрэслі словы, ужытыя ў пераносным значэнні.

залаты характаршышка на лбе
сасновая шышказалаты пярсцёнак
мяккі хлебмяккі голас


Выканай у рабочым сшытку практыкаванне 184. Выпішы толькі словазлучэнні са словамі ў пераносным значэнні.
Прамое і пераноснае значэнне слова
Размяркуй спалучэнні ў 2 слупкі.
Original link