ЛЕКСІКА 5 клас
Дзякуй Ступчык Н. Ф. за відэаўрокі да курса "Лексіка" для 5 класа
АНТОНІМЫ
Сёння на ўроку мы даведаемся, што такое антонімы, навучымся падбіраць антонімы да слоў, шукаць іх у тэкстах, складаць з імі словазлучэнні і сказы.
Да канца ўрока ты будзеш:
ведаць, што такое антонімы і для чаго яны патрэбныя,
умець падбіраць антонімы, знаходзіць іх у тэксце, складаць з антонімамі
словазлучэнні і сказы.
Ты будзеш сёння паспяховым на ўроку, калі зможаш выканаць выніковае заданне.
Паглядзі відэаўрок.
Урок 5. Антонімы
Original link
Пасля прагляду адкажы на пытанні:

Што такое антонімы?
Як утвараюцца антанімічныя пары?
Ці могуць антонімы адносіцца да розных часцін мовы?
Ці можа мнагазначнае слова мець некалькі антонімаў? Чаму?
Пры неабходнасці звярніся да матэрыялу § 26 (старонка 95).
Адказы запішы ў каментарыях.
Прачытай верш-загадку.
Адна - прыроду ажыўляе,
У квецень дрэвы апранае
І з поўдня цёплага дамоў
Вяртае ластавак, буслоў...
Другая - ураджай збірае
І хутка дрэвы распранае.
Крылатых рупных жыхароў
На поўдзень адсылае зноў.

Адказ-адгадку запішы ў каментарыях.
Выпішы пары слоў-антонімаў.

светлы - яркі
светлы - цёмны
упасці - зваліцца
хутка - павольна
цвёрды - мяккі

Адказ запішы ў каментарыях.


Выканай практыкаванне 198 падручніка. Спішы другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслі дзеясловы-антонімы.
Заданне выканай у рабочым сшытку.
Назвы твораў зашыфраваны пры дапамозе антонімаў. Аднаві іх.
“Дурны сын”, “Месяц маўчыць”, “У новых бярозах”, “Сярэбраная рыба”, “Знаходка”, “Чужына”, “Здаровая маці”, “Падгледзенае апавяданне”, “Рамонкі”.
Адказы запішы ў каментарыях.